Махляры стварылі ў Instagram фальшывы акаўнт «Беларусбанка» — будзьце пільныя!

Кліентам банка ў сетцы Instagram былі накіраваны рэкламныя паведамленні аб розыгрышы грашовых прызоў. Пасля праходжання віктарыны адлюстроўвалася сума выйгрышу, за пералік якога бралася камісія. Пры адпраўцы паведамленняў зламыснікі выкарыстоўвалі лагатып і малюнак будынка банка.
Акрамя таго, у сетцы з'явіўся і падробны акаўнтк belarus_bank_official, дзе размешчана аб'ява: «Першым 1000 падпісчыкам — сертыфікат на 50р».

Банк просіць усіх грамадзян быць пільнымі, не пераходзіць па незнаёмых спасылках, а тых, хто сутыкнуўся з такой рассылкай, заблакаваць або паскардзіцца на ілжывы рахунак у дадзенай сацыяльнай сетцы.

belarusbank.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: