Малы і сярэдні бізнес заплацілі ў бюджэт Мінска 40% усіх паступленняў

За студзень-травень 2021-га ў кансалідаваны бюджэт Мінска паступіла 6 828,2 мільёна рублёў, паведамляе тэлеграм-канал myfin.by.

З гэтай сумы 4 226,9 мільёна накіравана ў рэспубліканскі бюджэт, а 2 601,3 мільёна — у мясцовы бюджэт.

Адзначаецца, што больш за 2700 мільёнаў рублёў паступіла ад кампаній малога і сярэдняга бізнесу (39,4%).

На топ-10 галоўных падаткаплацельшчыкаў прыйшлася траціна паступленняў. У дзясятку ўвайшлі:

  • «Газпром трансгаз Беларусь», ААТ;

  • «Тытунь-Інвест», ТАА;

  • «Ашчадны банк "Беларусбанк"», ААТ;

  • «Мабільныя тэлесістэмы», СТАА; «Мінскэнерга», мінскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электраэнергетыкі; «Слаўнафтахім», замежнае прадпрыемства,

  • «А1», ЗАТ, унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг;

  • «Новая нафтавая кампанія», ЗАТ;

  • «Мінск Крышталь», ААТ — кіруючая кампанія холдынга «Мінск Крышталь Груп»;

  • «Мінскі завод вінаградных вінаў», ЗАТ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: