Масавыя звальненні на «Белшыне»

У Акцыянерным таварыстве «Белшына» пачаліся масавыя скарачэнні рабочых. Пад скарачэнне трапілі і актывісты Беларускага незалежнага прафсаюза, у тым ліку — старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Артур Міхалап.



Фота bobruisk.ru


Намеснік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза Сяргей Антусевіч каментуе сітуацыю:

— Усё робіцца ў нас так, каб гэта не было фармальна звязана ні з якімі прафсаюзамі. Прынамсі, зараз звальняюць кіраўніцтва прафсаюзнай арганізацыі на “Белшыне”. Абіраюць гэты шлях таму, што, насамрэч, тыя заробкі, якія прапаноўваюць на прадпрыемстве, гэта не тыя грошы, за якія можна зараз пражыць. Тым больш прыйшло маладое кіраўніцтва, вельмі актыўнае. Па тарыфным пагадненні, па калектыўнай дамове, якія існуюць у Беларускім незалежным прафсаюзе, проста так кіраўніцтва арганізацыі звольніць нельга, ёсць пэўныя гарантыі.

Нагадаем, пра тое, што з «Белшыны» будзе звольненая трэць работнікаў, яшчэ ў жніўні мінулага года паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!