Масква: Беларусь аказалася ў «няпростым фінансавым становішчы»

Міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў не выключае, што ўлады Беларусі атрымаюць фінансавую падтрымку, і агучыў, чаго чакаюць ад Лукашэнкі наўзамен.


«Мы бачым, што наш сусед аказаўся ў няпростым фінансавым становішчы, — цытуе яго словы ria.ru. — Таму... розныя пытанні абмяркоўваюцца падтрымкі... Не выключаю, што нейкія віды падтрымкі мы зможам пры неабходнасці аказаць нашым беларускім партнёрам».

Пры гэтым Сілуанаў падкрэсліў, што «цяпер самая галоўная задача... накіравана на тое, каб стымуляваць працэс інтэграцыі, падпісанне так званых... стратэгічных планаў па інтэграцыі эканомік».

Пад «няпростым фінансавым становішчам» расійскі міністр, імаверна, меў на ўвазе наступствы заходніх санкцый.

Заява Антона Сілуанава прагучала напярэдадні сустрэчы ў Маскве Лукашэнкі і Пуціна, запланаванай на 9 верасня. Лукашэнка анансаваў толькі абмеркаванне сітуацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе і Афганістане. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што акцэнт будзе зроблены на «двухбаковых расійска-беларускіх адносінах».

Але, паводле яго, падпісанне дакументаў не плануецца.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: