МАЗ паказаў у 2019 годзе мінімальны чысты прыбытак

МАЗ зафіксаваў па выніках 2019 года мінімальны чысты прыбытак. Ён склаў 33 тыс. рублёў. У 2018 годзе прадпрыемства атрымала чыстую страту ў 81,4 млн рублёў, вынікае з бухгалтарскіх дакументаў, размешчаных на Адзіным партале фінансавага рынку.
Выручка аўтазавода павялічылася на 1,1% да 1,3 мільярда рублёў. Сабекошт рэалізаванай прадукцыі пры гэтым знізіўся на 9,9% да 1,13 млрд рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 45,9% да 45,2 млн рублёў.

Доўгатэрміновыя абавязацельствы па крэдытах і пазыках прадпрыемства знізіліся і склала 418,8 млн руб на канец мінулага года.

Паводле reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: