Менш за ўсё дармаедаў «здалося» падатковай у Гродзенскай вобласці

Са жніўня 2015 года ў падатковую прыйшло 2128 беларусаў, якія самі прызналіся, што не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў або ўдзельнічалі ў іх менш чым 183 дні ў год.

Фота: Sputnik.by

Фота: Sputnik.by


Ім налічылі 5,2 млрд рублёў “падатку на дармаедства”, паведамілі TUT.BY у Міністэрстве па падатках і зборах.  

 У Гродзенскай вобласці такіх людзей было менш за ўсё — толькі 151 чалавек. Для параўнання, у Віцебскай — 183, у Брэсцкай — 287, у Магілёўскай — 363, у Мінску — 716 чалавек (па дадзеных на 29 красавіка).  


У канцы кастрычніка беларусы пачалі актыўней прызнавацца ў дармаедстве: у першыя тры тыдні красавіка прыходзіла каля 100 чалавек у тыдзень, у апошні тыдзень месяца — 160 чалавек.  


Са студзеня 2015 года ў Беларусі дзейнічае дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства. Беларусам, якія не працавалі больш 183 каляндарных дзён у 2015 годзе, прыйдзецца заплаціць падатак на дармаедства — 20 базавых велічынь (3,6 млн з улікам памеру базавай велічыні ў 180 тыс. у 2015 годзе). Міністэрства па падатках і зборах сфармуе спіс плацельшчыкаў збору да 1 жніўня 2016 года, аплаціць трэба будзе да 15 лістапада.  


Яшчэ да 31 мая беларусы маюць час, каб самастойна паведаміць падаткавікам пра тое ,што яны не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў. За гэта яны атрымаюць зніжку 10% і заплацяць 3,24 млн. Але заплаціць яго трэба будзе не пазней за 1 ліпеня.


Паводле t-styl.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: