Мінэканомікі Беларусі абяцае праз 5 гадоў дасягнуць узроўню 2012 года

Эканоміка Беларусі за пяць гадоў можа вырасці больш чым на 20%, экспарт — да $50 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў перад чарговым пасяджэннем урада.


«Мы бачым, што эканоміка можа прырасці больш чым на 20% за пяцігоддзе. Мы плануем нарасціць экспарт да $50 млрд у 2025 годзе, за пяць гадоў прыцягнуць больш за 200 млрд рублёў інвестыцый для стварэння сучаснай інфраструктуры і развіцця вытворчасцяў», — сказаў Чарвякоў (цытата БелТА).

На самай справе Чарвякоў паабяцаў, што за 5 гадоў і з дапамогай прыкладна $75 млрд. інвестыцый (гэта паўтара ВУП краіны) эканоміка Беларусі дасягне ўзроўню 2012 года. Бо менавіта 8 гадоў таму, дзякуючы патанненню беларускай прадукцыі пасля 3-кратнай дэвальвацыі нацвалюты ў 2011 годзе і зараджэнню «распушчальна-разбаўляльных» схем Беларусі ўдалося дасягнуць узроўню экспарту ў $51,94 млрд.

Для такога прарыву назад у 2012 год распрацавана цэлая праграма з 10 прыярытэтных накірункаў, да працы над праектам якой улады прыцягнулі больш за 120 экспертаў з розных сфер.

Як дзіўна атрымліваецца: працуем у рэжыме 24/7, за ўраджай б’емся, мадэрнізацыю праводзім, новыя вытворчасці запускаем, а каэфіцыент карыснага дзеяння усіх гэтых старанняў рэжыму Лукашэнкі — адмоўны. У вытворчасці наймальнік у такім выпадку кажа неэфектыўнаму менеджменту: «Пайшоў на...!»

Паводле АФН



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: