Мінфін Беларусі пацвердзіў размяшчэнне еўрабондаў

Беларусь размясціла еўрааблігацыі ў аб'ёме $ 1,4 мільярда, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства фінансаў Беларусі Ірына Камар.



Еўрабонды размешчаныя двума траншамі прыбытковасцю на ўзроўні 7,125% і 7,625%.

У чэрвені бягучага года Беларусь правяла road show еўрабондаў у ЗША і Еўропе. Арганізатарамі выступілі Citi, Raiffeisen Bank International AG і Банк развіцця Беларусі. У рамках гэтага мерапрыемства прайшлі прэзентацыйныя акцыі, адбыліся сустрэчы з патэнцыяльнымі інвестарамі.

Беларусь разлічвае рэфінансаваць еўрааблігацыі на $ 800 млн з тэрмінам пагашэння ў пачатку студзеня 2018 года і для гэтага працягвае працу над новым выпускам еўрабондаў. 

У 2011 годзе Беларусь размясціла еўрааблігацыі на суму $ 800 млн са стаўкай 8,95% і пагашэннем 26 студзеня 2018 года.

БЕЛТА, zviazda.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!