Мінфін пачынае продаж валютных аблігацый — на $ 50 мільёнаў

Мінфін пачынае першы ў 2018 годзе продаж валютных аблігацый. Намінальны кошт адной аблігацыі — тысяча долараў. 
Фота telegraf.by

Фота telegraf.by

Міністэрства фінансаў Беларусі 3 студзеня пачынае прамы продаж дзяржаўных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, для фізічных асоб выпуску № 244. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце міністэрства.

Прамы продаж валютных аблігацый будзе праведзены праз Беларускую валютна-фондавую біржу з 3 студзеня па 15 лютага. Аб'ём выпуску складзе 50 млн долараў. Намінальны кошт адной аблігацыі — тысяча долараў. Стаўка працэнтнага даходу — 4,4% гадавых. Тэрмін абарачэння папер складзе 1.901 дзень. Тэрмін іх пагашэння — 4 лістапада 2022 года, ён падзелены на адзінаццаць працэнтных перыядаў.

Аблігацыі 244-га выпуску былі размешчаны на біржы 21 жніўня 2017 года і ўжо прадаваліся да 27 снежня. Выпуск размяшчаецца згодна з загадам Мінфіна ад 8 жніўня мінулага года.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць