Мінімалка ў Беларусі — самая нізкая ў Еўропе

З 1 студзеня ў Беларусі павялічаны памер мінімальнай зарплаты да 400 рублёў. Гэта, калі вылічыць падаходны падатак, складае ў эквіваленце 110 еўра, паведамляе Thinktanks.by.


Мінімальны заробак у Беларусі цяпер самы нізкі ва ўсёй Еўропе — каля 110 еўра.

Для параўнання: ва Украіне мінімальная зарплата зараз  «чыстымі» 142 еўра, у Малдове — 119.

У іншых суседніх дзяржавах, «мінімалка» таксама вышэйшая за нашу. У Польшчы мінімальны заробак «чыстымі» складае 442 еўра, у Літве — 468, а ў Расіі — 120 еўра.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: