Міністар ЖКГ прапанаваў паліць у кацельнях трэскамі і торфам замест газу

Міністр ЖКГ распавёў, што цяпер людзі кампенсуюць толькі 20% выдаткаў на цеплавую энергі, паведамляе «Радыё Свабода».
Аляксандар Церахаў, міністар ЖКГ, архіўнае фота «Радыё Свабода»

Аляксандар Церахаў, міністар ЖКГ, архіўнае фота «Радыё Свабода»

Сёлета плануюць мадэрнізаваць 800 кацельняў, 100 з іх хочуць перавесці на мясцовыя віды паліва. Трэскі і торф дапамогуць знізіць затраты на 20%.

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1» расказаў, як дзяржава збіраецца эканоміць на цеплавой энергіі.

Паводле Церахава, цяпер людзі кампенсуюць толькі 20% выдаткаў на цеплавую энергію. Каб зрабіць яе больш таннай, трэба пераводзіць кацельні на трэскі і торф, з улікам новых тэхналогій гэта дазволіць эканоміць на паліве для кацельняў 20-30%, кажа міністр ЖКГ.

Ён падкрэсліў, што сёлета затраты дзяржавы на «камуналку» збіраюцца знізіць на 5%. 

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!