Міністр прамысловасці ўжо адчувае наступствы еўрапейскіх санкцый

Міністр прамысловасці Пётр Пархомчык пракаментаваў тэму санкцый, уведзеных краінамі Захаду ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Па яго словах, адзначаецца зацягванне паставак камплектуючых з асобных прадпрыемстваў, аднак пакуль можна казаць толькі аб перадумовах.


«Ёсць асобныя прадпрыемствы ў Фінляндыі, Германіі, якія зацягваюць пытанні паставак якіх-небудзь камплектуючых. Што будзе далей, гэта ўжо пакажа час. Але наша задача — знаходзіць рашэнні з дапамогай тых механізмаў, якія ёсць у нашых руках, займацца пытаннямі імпартазамяшчэння, лакалізацыі гэтых кампанентаў», — перадае словы Пархомчыка REFORM.by са спасылкай на БелТА.

Падчас сённяшняга дакладу Лукашэнку тэма санкцый падымалася. Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць меры ў адказ і запатрабаваў не баяцца «паказваць зубы». Па меркаванні Лукашэнкі, «санкцыі ў адказ» павінны закрануць прадпрыемствы з замежным капіталам, якія працуюць у Беларусі. 

(Адпаведна, у Беларусі гэтыя прадпрыемствы плацяць падаткі і ствараюць працоўныя месцы. Таму ўводзіць супраць іх санкцыі — гэта значыць, не атрымаць тых падаткаў, страціць тыя працоўныя месцы, адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны і гэтак далей. То-бок, уводзіць санкцыі супраць прадпрыемстваў, што працуюць у Беларусі — гэта азначае пазбавіць грошай саміх сябе. Што, безумоўна, суцэльнае глупства, — заўв. НЧ).

Пархомчык таксама адзначыў станоўчыя вынікі працы прадпрыемстваў Аршанскага кластара. Было распаведзена пра праекты для яго на бліжэйшыя два гады.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: