Мінск чакае ад «Газпрама» прапаноў па новым складзе праўлення «Белгазпрамбанка»

Беларусь чакае ад акцыянераў «Белгазпрамбанка» — «Газпрама» і «Газпрамбанка» — прапаноў аб новым складзе праўлення беларускага банка, паведаміў кіраўнік Нацбанка Павел Калаур.
«Цяпер бакі асэнсоўваюць, як далей дзейнічаць у гэтай сітуацыі. Мы чакаем ад расійскага боку прапаноў па актуалізацыі праўлення», — сказаў Калаур ў эфіры тэлеканала «АНТ».

Ён адзначыў, што «вызначыцца з далейшым лёсам» Белгазпрамбанка «можна было б пасля пэўных дыскусій з уласнікам».

Паводле яго слоў, раней беларускі бок прапаноўваў ўласніку абмеркаваць склад праўлення «Белгазпрамбанка». «Найбольш такая, я б сказаў, адчувальная рэакцыя была на тое першае рашэнне, якое мы прапанавалі — разам з уласнікам актуалізаваць склад праўлення. Гэта рашэнне праіснавала некалькі дзён, мы яго адмянілі. Увядзенне часовай адміністрацыі — гэта як вымушаная мера», — адзначыў кіраўнік Нацбанка.

«Белгазпрамбанк» дзейнічае ў Беларусі з 1990 года. Акцыянерамі з'яўляюцца «Газпрам» і «Газпрамбанк». На працягу амаль 20 гадоў «Белгазпрамбанк» узначальваў Віктар Бабарыка. Ён сышоў з пасады, заявіўшы аб намеры ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Беларусі 9 жніўня. 18 чэрвеня Віктар і яго сын Эдуард Бабарыка былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ. Расследаванне вядзе КДБ Беларусі, следства раней заяўляла, што ў банку была створана арганізаваная злачынная група. Бабарыка абвінавачваецца ў легалізацыі злачынных даходаў, дачы і атрыманні хабару, ухіленні ад выплаты падаткаў. Усяго па «справе Белгазпрамбанка» праходзіць каля 30 чалавек, у тым ліку 6 членаў праўлення банка.

Напярэдадні ў Генпракуратуры заявілі, што Бабарыку прад'яўленае новае абвінавачванне, адзін з артыкулаў быў перакваліфікаваны.

«Згодна з матэрыяламі справы, Бабарыку В.Д. 20 чэрвеня 2020 года прад'яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.2 арт. 431 (дача хабару), ч.2 арт.243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў) і ч.2 арт .235 (легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам) КК», — гаварылася ў паведамленні Генпракуратуры ў Telegram.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: