Мядзведзеў зноў загаварыў пра інтэграцыю эканомік Беларусі і Расіі — «да адзінай валюты»

Інтэграцыя ў рамках Саюзнай дзяржавы ўзаемакарысная, але спачатку трэба нармалізаваць сітуацыю ўнутры Беларус, заявіў намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю расійскім СМІ.

"Што тычыцца інтэграцыйных працэсаў, я застаюся на ранейшай пазіцыі і сыходжу з таго, што ў нас агульная пазіцыя, што інтэграцыя ўзаемакарысная. Нам трэба інтэгравацца цясней і рэалізоўваць увесь патэнцыял саюзнай дамовы, у тым ліку тыя элементы збліжэння, злучэння патэнцыялу нашых эканомік, якія туды закладзеныя. А гэта самыя розныя пытанні, аж да адзінай валюты", — сказаў ён.

Пры гэтым Мядзведзеў дадаў, што цяпер там у Беларусі "трошкі іншая сітуацыя, трэба каб яны наладзілі ў цэлым сітуацыю ўнутры краіны". "Але я ўпэўнены, што інтэграцыйны рух павінен працягнуцца, бо альтэрнатывы ніякай няма", — заявіў намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ.

Мядзведзеў выказаў упэўненасць, што "да гэтага трэба рухацца, (хоць) тэмпы руху могуць быць розныя". "Адзін час нас беларускія калегі папракалі, што мы на іх ціснем, што мы хочам хутчэй нешта зрабіць. Але не, мы не ціснем, проста нам уяўляецца, што гэта ў нашых інтарэсах", — дадаў ён.

На думку намесніка кіраўніка Савета бяспекі, тут справа не ў палітыцы, "гэта проста чалавечыя адносіны паміж жыхарамі Расіі і жыхарамі Беларусі, асаблівыя брацкія адносіны, і гэта не фігура маўлення, гэта не пафасны выраз, гэта так і ёсць".

"А другое — гэта прагматычныя меркаванні. Беларуская эканоміка цалкам заточаная на расійскую эканоміку. Значыць, яны значную частку тавараў пастаўляюць сюды. Іх у іншых месцах нідзе не чакаюць. Менавіта таму шчыльная інтэграцыя паміж эканомікамі, прыняцце важнейшых рашэнняў у сферы рэгулявання ў інтарэсах дзвюх краін", — рэзюмаваў Мядзведзеў.

tass.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: