Прамысловасці Беларусі пагражае крызіс

Такую выснову можна зрабіць, мяркуючы па выніках апытання менеджараў беларускіх прадпрыемстваў. У снежні 2018 года індэкс эканамічных настрояў у беларускай прамысловасці склаў мінус 3,2% супраць 0,8% у лістападзе таго ж года і мінус 1,4% у снежні 2017 года.
Дадзены індэкс разлічваецца Нацыянальным банкам РБ падчас правядзення апытання ў рамках маніторынгу прадпрыемстваў на прадмет эканамічнай кан’юнктуры.

Як аказалася, у снежні ў менеджараў прамысловых прадпрыемстваў рэзка пагоршылася адзнака змяненняў аб’ёму заказаў на знешнім і ўнутраным рынках. А менавіта баланс адказаў наконт зніжэння або росту апынуўся на карысць зніжэння, то бок адмоўным, і склаў мінус 10% для ўнутранага рынку і мінус 13,1% для вонкавага.

У снежні 2017 года гэтыя паказчыкі складалі мінус 9,5% і мінус 9,2%. Гэта значыць значна пагоршылася кан’юнктура на знешнім рынку.

Зрэшты, падзенне дадзенага індэкса з’яўляецца збольшага сезоннай з’явай. Сезонна згладжаны індэкс эканамічных настрояў у прамысловасці ў снежні 2018 года застаўся станоўчым і склаў 5,6% супраць 8,1% у лістападзе таго ж года і 7,5% у снежні 2017 года. Гэта значыць, за год сітуацыя ў беларускай прамысловасці пагоршылася.

У снежні 2018 года выйшаў зводны індэкс эканамічных настрояў у цэлым па эканоміцы Беларусі. Ён апусціўся да мінус 5,2% з мінус 1,7% у лістападзе. Але ў снежні 2017 года гэты параметр складаў мінус 7,2%, то бок, за год сітуацыя ў эканоміцы РБ усё ж палепшылася.

Лепш за ўсё ідуць справы ў гандлі, дзе індэкс настрояў застаўся станоўчым, хоць і знізіўся да 2% з 3,1% у лістападзе 2018 года. У снежні 2017 года індэкс быў адмоўны і складаў мінус 3,4%. Аптымізм гандлю тлумачыцца, судзячы па ўсім, павелічэннем даходаў і расходаў насельніцтва.

Зрэшты, за год падняліся эканамічныя настроі ў будаўнікоў, хоць яны і засталіся глыбока ў адмоўнай вобласці. Індэкс у будаўніцтве ў снежні 2018 года склаў мінус 13,9% супраць мінус 11,1% у лістападзе таго ж года і мінус 20% у снежні 2018 года.

Але горш за ўсё ідуць справы на беларускіх транспартных прадпрыемствах. Там індэкс эканамічных настрояў у снежні 2018 гады апусціўся да мінус 18,4% з мінус 12,5% у лістападзе. Зрэшты, у снежні 2017 года індэкс быў нашмат ніжэй і складаў мінус 23,7%.

Паводле select.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!