Мясам або грашыма за 15 гадоў. Удаве загінулага на працы пагадзіліся выплаціць кампенсацыю

Вера Пішчанка ўжо шэсць гадоў спрабуе цалкам атрымаць кампенсацыю за мужа, які загінуў на вытворчасці. На мінулым тыдні жанчына атрымала ліст — агракомплекс прызнае сваю віну і гатовы аддаваць доўг, але толькі па 100 рублёў у месяц. З такім графікам выплаты могуць расцягнуцца больш чым на 15 гадоў.
Ілюстратыўнае фота: Дар

Ілюстратыўнае фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Вера Пішчанка страціла мужа ў ліпені 2013 года. Мужчына працаваў у агракомплексе «Агнеўскае» электрагазазваршчыкам і загінуў у выніку няшчаснага выпадку — атруціўся ядавітым газам пры чыстцы каналізацыйнага калектара.

Пасля расследавання выпадак прызналі вытворчым, і сям'я атрымала адпаведную выплату ў 2014 годзе — 2300 дэнамінаваных рублёў. Пасля гэтага прадпрыемства перастала аддаваць грошы. Жанчына звярнулася ў суд, і пасля разбору там пастанавілі спагнаць з агракомплексу на карысць Веры 18 529 рублёў, а таксама сто рублёў за юрыдычныя выдаткі. Пакуль доўг застаецца непагашаным.

У лісце, які прыйшоў Веры на мінулым тыдні, напісана, што жанчына можа атрымліваць толькі па 100 рублёў кожны месяц. Таксама прадпрыемства прапанавала аддаваць запазычанасць мясапрадуктамі.
Фота з архіву гераіні

Фота з архіву гераіні

Вера звяртае ўвагу, што агракомплекс «згубіў палову доўгу», і частка сына Цімафея ў паперы не ўлічваецца. Паводле рашэння суда сыну таксама павінны выплаціць 18 529 рублёў.

Цяпер удава плануе звяртацца да судовага выканаўцы.

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!