Мясніковіч пагражае кампраматам «партнёрам па Мытным саюзе»

Кіраўнік Ураду Беларусі сцвярджае, што «нядобрасумленныя партнёры па Мытным саюзе» завозяць з Кітая аўтамабільныя пакрышкі, у выніку чаго нясе страты «Белшына».



«Пра гэта я маю намер гаварыць найбліжэйшым часам з маймі калегамі — кіраўнікамі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза на сустрэчы ў Ерэване, — заявіў Міхаіл Мясніковіч. — Мы гатовыя падаць адпаведныя відэаролікі, дзе цудоўна бачна, як ажыццяўляецца з парушэннем міжнародных правілаў мытнае афармленне грузаў і, такім чынам, на рынак СНД трапляе прадукцыя з парушэннямі».


Паводле Мясніковіча, гэта — найгрубейшыя адхіленні ад дасягнутых дамоўленасцяў і міжнародных правілаў. У выніку на рынак Расіі і Казахстану трапляе прадукцыя, што не прайшла адпаведным чынам размытненне.


Кантрафактныя шыны ў асноўным паступаюць з Кітая праз пасрэднікаў-імпарцёраў. Гэта стварае няроўныя ўмовы канкурэнцыі. Такія дзеянні наносяць сур'ёзныя эканамічныя страты мясцовым вытворцам, ствараючы нядобрасумленным партнёрам канкурэнтную перавагу неканкурэнтным спосабам, падкрэсліў кіраўнік урада.

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: