Мясніковіч выступіў за выкарыстанне расійскага рубля пры разліках у ЕАЭС

Мінск выступае за разлікі ў расійскіх рублях у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, заявіў журналістам па заканчэнні сустрэчы са спікерам Савета Федэрацыі Валянцінай Матвіенкай кіраўнік савета Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч.



«Неабходна павялічваць удзельную вагу разлікаў у рублях як з улікам таго, што РФ з’яўляецца самай вялікай эканомікай у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, і рабіць гэта трэба карэктна, акуратна, з улікам тых кантрактаў, якія прадугледжваюцца, і з боку кампаній, якія ажыццяўляюць адпаведныя гандлёвыя і інвестыцыйныя праекты», — сказаў Мясніковіч.

Паводле яго слоў, ёсць вельмі сур’ёзнае пытанне, які ў пэўнай ступені стрымлівае сітуацыю, і па ім ёсць некаторыя сумненні. «Гаворка ідзе пра тое, як паступаць у выпадку, калі адбываецца моцная дэвальвацыя. Узровень цэн і ўзровень дэвальвацыі неэквівалентныя, і ў такой сітуацыі бакі могуць або выйграць, або прайграць істотна, таму ўсе гэтыя механізмы павінны быць адпрацаваны. Мы пакуль не гаворым аб адзіным эмісійным цэнтры, але тое, што тычыцца стварэння адзінай рэгіянальнай аплатнай сістэмы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, то вядома, яна патрэбна, і гэта павінен быць расійскіх рубель», — лічыць Мясніковіч.

На сустрэчы Матвіенка надала асаблівую ўвагу ЕАЭС. «Нам нельга расслабляцца, і лідэры Расіі і Беларусі знаходзяцца ў пастаянным рабочым кантакце па гэтым пытанні, і я ўпэўненая, што да гэтага саюза далучацца і іншыя дзяржавы», — адзначыла Матвіенка.

Паводле яе слоў, у рамках гэтага саюза парламентам краін, якія ўваходзяць у яго склад, спатрэбяцца намаганні па фарміраванні адзінай заканадаўчай базы. «Мы гатовыя да самога актыўнага супрацоўніцтва, і тут для нас, парламентарыяў, велізарнае поле», — падкрэсліла Матвіенка. Яна адзначыла, што гэта неабходна для ратыфікацыі дакументаў у аператыўным рэжыме, каб яны хутка уступалі ў дзеянне.

Кранула Матвіенка і сітуацыю з выдачай Беларусі на будаўніцтва АЭС Расіяй $10 млрд. «У гэтым пытанні ёсць адна складанасць. Пакуль гэта пагадненне не будзе ратыфікавана беларускім бокам, Мінфін Расіі не зможа вылучыць неабходныя рэсурсы», — патлумачыла Матвіенка, паказаўшы таксама на праблемы, якія існуюць у пастаўках беларускай сельгаспрадукцыі на расійскі рынак. «Праблемы ёсць, але іх трэба вырашаць у рабочым парадку, а не выносіць гэтыя праблемы ў публічнае поле, і працаваць трэба над гэтымі пытаннямі так доўга, колькі спатрэбіцца часу», — падкрэсліла Матвіенка.

Інтэрфакс

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!