МУС: Больш за 95% кантрафактнага алкаголю паступае ў Беларусь з Расіі

У Беларусі сёлета канфіскавана 98 тысяч літраў фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі і прадукцыі з утрыманнем спірту, паведамляе прэс-служба МУС.
Shutterstock

Shutterstock

Больш за 95% кантрафактнага алкаголю паступае ў Беларусь з Расіі.

«Часта незаконны абарот «шэрага» хмелю выяўляюць і спыняюць міліцыянеры падчас аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў. Аднак інфармацыю аб асобах, якія маюць дачыненне да падпольнага алкабізнесу, рэгулярна паведамляюць і добрасумленныя грамадзяне», — адзначае прэс-служба.

У МУС падкрэсліваюць, што ўжыванне фальсіфікаванага алкаголю нярэдка прыводзіць да атручэння ці абвастрэння захворванняў аж да смяротнага зыходу.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!