МВФ адмовіўся прадаставіць Беларусі фінансавую дапамогу на барацьбу з COVID-19

Прадстаўнік Фонду Джэры Райс паведаміў, што не ўдалося знайсці " спосабаў пераадолець істотныя рознагалоссі ў дачыненні да належных мер рэагавання на цяперашнія цяжкасці"


Улады Беларусі не змаглі дамовіцца з Міжнародным валютным фондам (МВФ) аб прадастаўленні Рэспубліцы фінансавай падтрымкі ў сувязі з пагаршэннем глабальнай эканамічнай сітуацыі і пандэміяй новага каронавіруса. Пра гэта паведаміў у чацвер афіцыйны прадстаўнік МВФ Джэры Райс на рэгулярным брыфінгу для журналістаў.

"У сакавіку Беларусь звярнулася да фонда, каб абмеркаваць магчымае прадастаўленне экстранай дапамогі, але пагадненне дасягнута не было. Мы не знайшлі спосабаў пераадолець істотныя рознагалоссі ў дачыненні да належных мер рэагавання на цяперашнія цяжкасці", — адзначыў прадстаўнік фонда.

Ён растлумачыў, што гаворка ішла аб інструменце для паскоранага фінансавання, у рамках якога МВФ аказвае дапамогу пацярпелым ад наступстваў пандэміі краінам. "Дадзены [фінансавы] механізм не ўтрымлівае якіх-небудзь жорсткіх умоў <...> , але [для яго выкарыстання] неабходныя гарантыі празрыстасці і прыняцця належных палітычных мер, каб забяспечыць выкарыстанне сродкаў на барацьбу з пандэміяй і садзейнічанне эканамічнай стабільнасці", — растлумачыў Райс. Пад гарантыямі, паводле яго слоў, разумеліся "меры па стрымліванні пандэміі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі СААЗ, што з'яўляецца стандартнай працэдурай [МВФ] для ўсіх краін", якія хочуць атрымаць дапамогу.

У сакавіку ўрад і Нацыянальны банк Беларусі абмяркоўвалі з МВФ вылучэнне фінансавай падтрымкі ў памеры да $ 900 млн у сувязі з наступствамі пандэміі. Міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч таксама тады заяўляў, што не выключае прыцягнення Мінскам экстранага фінансавання ад МВФ, акрамя таго, Мінфін вядзе перамовы з Сусветным банкам і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам па фінансаванні ў сувязі з пандэміяй новага каронавіруса.

Паводле ТАСС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: