На мяжы затрымалі беларуса з цыгарэтамі на 2,7 мільёна еўра

Яму дапамагаў літоўскі мытнік.
У сярэдзіне траўня на беларуска-літоўскім памежным пераходзе затрымалі чарговую кантрабанду. Аказалася, што кантрабандыстам дапамагалі літоўскія жа мытнік і супрацоўнік эканамічнай паліцыі, піша Delfi.lt.

Так, 16 мая ў Мядзінінкай прыехаў грамадзянін Беларусі на цягачы «Mercedes-Benz», ён сказаў, што вязе шкляныя слоікі. У выніку праверкі на рэнтген высветлілася, што слоікаў у паўпрычэпе няшмат, а большая частка месца запоўненая скрынямі з цыгарэтамі — 1.500 скрынь (750.000 пачкаў) — на суму 2,7 мільёна еўра. Кіроўцу Віленскі ўчастковы суд дазволіў затрымаць на месяц.

У крыміналістаў былі падазрэнні, што кантрабандыстам дапамагаў супрацоўнік мытні. Быў затрыманы падазраваны. Яму прад'явілі абвінавачанні, прызначылі меру стрымання. Паводле неафіцыйных даных, яго не арыштавалі, паколькі ён даваў паказанні. Пасля гэтага на два тыдні быў затрыманы следчы Віленскай эканамічнай паліцыі.

Намеснік кіраўніка ГКП Віленскай акругі Міндаўгас Стравінскас сказаў, што яны нічога сказаць не могуць, бо расследаванне ініцыявала мытня. Ён толькі пацвердзіў, што паліцыя атрымала паведамленне пра тое, што следчаму Віленскай эканамічнай паліцыі прад'яўленыя абвінавачанні, ён затрыманы. Паводле слоў Стравінскаса, гэты следчы даўно працуе ў паліцыі і да гэтага часу яго працу ацэньвалі «вельмі станоўча».

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: