На Гродзеншчыне таксама збудуюць кітайскі індустрыяльны цэнтр

Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Юрый Шулейка запэўніў, што пад кітайскія прадпрыемствы вобласць прадаставіць неабходную зямлю, а таксама ільготныя ўмовы вядзення гаспадарчай дзейнасці.



Для размяшчэння індустрыяльнага парку разглядаюцца свабодныя пляцоўкі ў Шчучынскім і Ваўкавыскім раёнах, а таксама вытворчыя пляцоўкі дзеючых гродзенскіх прадпрыемстваў, якія не выкарыстоўваюцца (называецца ААТ «Радыёхваля»).


18 студзеня кітайцы наведаюць Ваўкавыскі раён, дзе азнаёмяцца з патэнцыйнай пляцоўкай для размяшчэння індустрыяльнага парку, ды з'ездзяць на Лідчыну.


Міністр паведаміў таксама, што камерцыйнае прадстаўніцтва правінцыі Ганьсу з мэтай развіцця ўсебаковых кантактаў будзе створана ў Мінску, аднак яго дзейнасць будзе накіравана у тым ліку і на развіццё эканамічнага партнёрства з Гродзенскай вобласцю. Раней абмяркоўвалася магчымасць адкрыцця прадстаўніцтва ў Гродне.


Дэлегацыя ўрада Ганьсу ўжо другі раз за некалькі месяцаў наведвае Гродзенскую вобласць. У яе складзе не толькі кіраўніцтва дэпартамента камерцыі ўрада правінцыі, але і прадстаўнікі канкрэтных вытворчых і гандлёвых прадпрыемстваў і карпарацый.


Падчас сустрэчы гаворка ішла пра тое, каб наладзіць прамыя дзелавыя і гандлёвыя сувязі. З гэтай мэтай сёння ў Гродне адбылася кантактна-кааперацыйная біржа. 18 Студзеня дэлегацыя правінцыі наведае Ваўкавыскі раён, дзе азнаёміцца з патэнцыйнай пляцоўкай для размяшчэння індустрыяльнага парку на базе ААТ «Ваўкавыскі КСОМ», а таксама Лідскі раён, дзе пабывае на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах.

БелТА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: