Нацбанк Беларусі захаваў стаўку рэфінансавання і падвысіў прагноз інфляцыі

Нацыянальны банк Беларусі па выніках дадатковага пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы прыняў рашэнне не змяняць стаўку рэфінансавання і стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці. Стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 7, 75% гадавых.


У прэс-рэлізе рэгулятара адзначаецца, што ў апошнія месяцы інфляцыя паскорылася і склалася вышэй чаканага ўзроўню. У верасні яна дасягнула 6,1%. Нацбанк звязвае дынаміку інфляцыі з ростам цэн на імпартуемыя тавары з-за паслаблення курсу беларускага рубля, звязанага з павышаным попытам на валюту.

Пры гэтым Нацбанк прагназуе гадавую інфляцыю ў 6%. «Паводле ацэнкі, прырост спажывецкіх цэн па выніках 2020 года складзе каля 6 працэнтаў. Пры гэтым уздзеянне паслаблення беларускага рубля будзе абумоўліваць павышаны інфляцыйны фон у кароткатэрміновым перыядзе» — адзначаецца ў прэс-рэлізе Нацбанка.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год прадугледжана, што інфляцыя павінна скласці па выніках года не больш за 5%.

Нагадаем, у верасні месячная інфляцыя паскорылася да 0,9%, а ў гадавым вылічэнні індэкс спажывецкіх коштаў вырас на 6,1%.

Наступнае пасяджэнне праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы адбудзецца 11 лістапада.

Паводле REFORM.by





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: