Нацбанк патлумачыў сітуацыю на фінансавым рынку. Тры тэзісы

Нацбанк патлумачыў, з чым звязаны цяжкасці па продажы долараў у абменніках.
Нацбанк адрэагаваў на сітуацыю на фінансавым рынку Беларусі афіцыйным каментаром.

Вось яго тэзісы.

1. У Беларусі захоўваецца плаваючы курс рубля. Таму калі рубель будзе натуральна абясцэньвацца, то долар і еўра будзе настолькі ж натуральна расці.

Аднак каб скачкі не былі занадта моцныя, часам Нацбанк усё ж будзе ўдзельнічаць у таргах. У прыватнасці, Нацбанк ужо ўкідваў нейкую валюту на таргі. Гатовы рэагаваць і надалей.

2. Стаўкі па дэпазітах часова адпраўляюць у свабоднае плаванне. Стаўкі па крэдытах застаюцца ранейшымі.

3. Наяўных долараў у абменніках можа не хапаць, бо складана даставіць долары з ЗША праз каронавірус. Але абмежаванняў па куплі няма. Калі хочаце, бярыце еўра.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: