Нацбанк: Пытанне аб стварэнні адзінага эмісійнага цэнтра з Расіяй не абмяркоўваецца

Адзіны эмісійны цэнтр — гэта вянок інтэграцыі. Але Саюзнай дзяржаве да яго «ісці і ісці». Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц.
Прадстаўнік Нацбанка пракаментаваў заяву Дзмітрыя Мядзведзева аб вяртанні да дамоўленасцей 1999 года, сярод якіх і адзіны эмісійны цэнтр, і адзіная валюта.

«У нас шмат пляцовак па інтэграцыйных пытаннях, у многіх удзельнічаем, і не на адной апошнім часам не абмяркоўвалася і мабыць у найбліжэйшы час не будзе абмяркоўвацца пытанне стварэння адзінага эмісійнага цэнтра», — заявіў Калечыц.

«Гэта канчатковае пытанне інтэграцыі, вянок, нам да яго ісці і ісці яшчэ», — дадаў ён.

Нагадаем, 13 снежня падчас выступу на саюзным Саўміне ў Брэсце прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расія гатовая і далей прасоўвацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ў парадку, які прадугледжаны дамовай аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года. Згодна з ім, у краін павінна быць адзіная валюта, адзіны суд, адзіная мытня. Дагавор таксама прадугледжвалі далейшыя крокі ў інтэграцыі — прынамсі шлях да адзінага парламента і адзінага прэзідэнта.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!