Нацбанк уводзіць у абарачэнне абноўленыя банкноты вартасцю 20 і 50 рублёў

Абноўленыя банкноты наміналам 20 і 50 рублёў будуць уведзены ў зварот з 23 сакавіка 2020 г. Аб гэтым карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
ont.by

ont.by

Планы па замене старых і састарэлых купюр фінрэгулятар агучыў яшчэ ў верасні 2018 года. У траўні 2019 года былі ўведзены абноўленыя купюры ў 5 і 10 рублёў, зараз прыйшла чарга купюр наміналам 20 і 50 рублёў.

Ахоўны комплекс свежанадрукаваных банкнот узмоцнены за кошт дадатковага вадзянога знака, больш шырокай ахоўнай ніткі, а для пяцідзесяцірублёўкі яшчэ і малюнкамі з колерапераменным эфектам.

У дызайне абноўленых грашовых знакаў выключаны подпіс старшыны праўлення Нацбанка, прыведзены ў адпаведнасць знешні выгляд намаляваных архітэктурных збудаванняў. Акрамя таго, замест 2009-га паказаны 2020-ты. Кранула змяненне і надпіс, які прыведзены ў адпаведнасці з новымі арфаграфічнымі правіламі: «пяцьдзЯсят» замест «ПЯЦЬДЗЕСЯТ».

Банкноты надрукаваныя расійскім «Гознакам». Старыя купюры ўзору 2009, выпушчаныя ў абарачэнне ў 2016, застаюцца законным плацежным сродкам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: