Нацбанк будзе дэвальваваць беларускі рубель услед за расійскім

Нацбанк РБ пацвердзіў, што вымушаны дэвальваваць беларускі рубель ўслед за расійскім на фоне таннеючай нафты, вынікае з каментара рэгулятара, распаўсюджанага праз некалькі гадзін пасля рэзкай дэвальвацыі казахстанскага тэнге.



Варта адзначыць, што сёння сайт БВФБ адразу пасля пачатку таргоў не быў даступны ў інтэрнэце з-за шматлікіх зваротаў да рэсурсу.

«Далейшая дынаміка курсу нацыянальнай валюты шмат у чым будзе залежаць ад змены знешніх фактараў, перш за ўсё цаны на нафту і дынамікі курсаў валют у краінах — асноўных гандлёвых партнёрах Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў каментары Нацбанка РБ.

Рэгулятар таксама адзначыў, што такія кан’юнктурныя фактары, як рэзкае зніжэнне сусветных коштаў на нафту, значнае паслабленне курсаў расійскага рубля, кітайскага юаня і казахстанскага тэнге, «у значнай ступені аказалі ўплыў на ўнутраны валютны рынак нашай краіны, узмацніўшы валацільнасць абменнага курсу беларускага рубля да асобных валют ».

Разам з тым Нацбанк запэўнівае, што адсутнічаюць унутраныя фактары, якія б ўздзейнічалі на курс беларускага рубля і істотным чынам змянялі яго дынаміку.

Нагадаем, што сёння курс беларускага рубля аслаб на 75 пунктаў у адносінах да долара і склаў 16.498 рублёў за долар. З пачатку жнізня рубель дэвальваваўся больш чым на 8%. На 1 жніўня курс долара складаў 15.248 рублёў.

Паводле АФН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!