
Нельга ўводзіць выязную пошліну абсалютна для ўсіх. Такое меркаванне выказала старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова сёння падчас анлайн-канферэнцыі і прамой тэлефоннай лініі ў БелТА.
«Трэба пралічыць, для каго менавіта ўводзіць гэтую пошліну. Для тых, хто мае дадатковы даход і не плаціць з яго падаткі, яна, можа быць, і патрэбна. Але гэта трэба пралічыць. Адназначна да гэтага пытання падыходзіць нельга», — адзначыла Надзея Ермакова.
Гучыць як прапанова лячыць зубы праз прамую кішку. Калі ёсць прыбыткі не абкладзеныя падаткам, чаму б не актывізаваць працу падатковай? І якім чынам будуць вызначаць на мяжы, у каго ёсць такія прыбыткі? Як варыянт — пільна глядзець у вочы: у каго забегаюць, з таго і браць пошіну.