Нафта WTI упала ніжэй за $50, Brent прабіла $53

У ноч на аўторак 6 студзеня, істотна знізіліся каціроўкі нафты на еўрапейскіх і сусветных біржах.



Па дадзеных Nasdaq, паўночнаамерыканская нафта маркі WTI прабіла важны псіхалагічны бар'ер у $50 і дасягнула мінімуму ў $49,32 за барэль.
 
 
Такія ж каціроўкі прыводзіць брытанскі сэрвіс Livecharts. Паводле яго даных, пасля мінімуму цана лютаўскіх ф'ючэрсаў WTI нязначна вырасла, але засталася істотна ніжэй паказчыка ў $52.
 
 
Еўрапейская нафта маркі Brent, з Паўночнага мора, таксама ўпала на працягу мінулай ночы, упершыню з 2009 года пераадолеўшы ўзровень у $53.
 
 
Зараз Brent гандлюецца на ўзроўні каля $52,5, на мінімуме каціроўкі дасягалі $52,3.
Як вядома, стан расійскай эканомікі больш за ўсё залежыць ад цаны нафты, у залежнасці ад яе, з адставаннем у 6 месяцаў, фармуецца і цана газу.
 
 
Цяперашняе зніжэнне нафтавых катыровак, якое супала з міжнародным ціскам на расійскую ўладу, называюць «самымі балючымі эканамічнымі санкцыямі» супраць РФ.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: