Нарвежская кампанія Yara чакае ад «Беларуськалія» далейшага паляпшэння сітуацыі са страйкоўцамі

Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце кампаніі. Нарвежскія партнёры «Беларуськалія» заяўляюць, што працягваюць сачыць за сітуацыяй з правамі рабочых на прадпрыемстве.
Yara International / fertilizerdaily.ru

Yara International / fertilizerdaily.ru


Учора на афіцыйным сайце найбуйнейшага вытворцы ўгнаенняў нарвежскай кампаніі Yara была размешчаная заява, у якой кампанія пазітыўна ацэньвае нядаўнія крокі кіраўнітцва «Беларуськалія» па вырашэнні сітуацыі з рэпрэсаванымі страйкоўцамі.

Нагадаем, што нядаўна «Беларуськалій» паабяцаў зняць са сваіх супрацоўнікаў усе дысцыплінарныя спагнанні, звязаныя са страйкам, і аднавіць на працы звольненых шахцёраў.

Гэтыя крокі Yara ацаніла як станоўчыя, але ў кампаніі адзначаюць, што будуць пільна сачыць за сітуацыяй і чакаюць ад свайго беларускага партнёра далейшага паляпшэння сітуацыі для супрацоўнікаў, павагі да іх правоў, узмацнення аховы бяспекі працы і ўстрымання ад рэпрэсій у дачыненні да супрацоўнікаў.

«Наша пазіцыя падтрымлівацца Беларускім незалежным прафсаюзам, Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Нарвежскай Канфэдэрацыяй прафсаюзаў і прафсаюзам IndustriEnergi. Мы працягваем узаемадзейнічаць з зацікаўленымі бакамі ў Беларусі і за яе межамі, уключна са Святланай Ціханоўскай, каб ацаніць, якім чынам аказаць найбольшыя пазытыўны ўплыў. Таму што асноўным клопатам Yara ёсць здароўе, бяспека і дабрабыт супрацоўнікаў "Беларуськалія"», — адзначаецца ў заяве нарвежскай кампаніі.

Як піша tut.by, за 11 месяцаў мінулага года экспарт беларускіх калійных угнаенняў у Нарвегію склаў $65 мільёнаў. На думку калумніста партала, кантракт з «Беларуськаліем» для Yara не стане заўважнай стратай, але адмова ад яго створыць небяспечны прэцэдэнт для беларускіх улад, у выніку якога можа быць запушчаная «ланцуговая рэакцыя, такі парад адмоў, як гэта было ў выпадку са спонсарствам чэмпіяната свету па хакеі, калі прыклад Nivea аказаўся такім заразлівым».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: