Нарвежскі партнёр «БКК» і «Беларуськалія» занепакоены сітуацыяй у Беларусі

Нарвежская кампанія Yara, адзін з найбуйнейшых гульцоў рынку мінеральных угнаенняў, выступіла з заявай па сітуацыі Беларусі. Кампанія купляе калійныя ўгнаенні ў «Беларуськалія» праз трэйдара «Беларускую калійную кампанію».


У заяве гаворыцца, што кампанія паважае правы чалавека, свабоду выказвання меркаванняў і права ўдзелу ў выбару. Акрамя таго, яна прызнае і паважае правы працоўных, уключаючы права на страйк.

«Мы выразна чакаем, што нашы дзелавыя партнёры будуць прытрымлівацца нашых этычных прынцыпаў, што яны выконваюць законы і пастановы, а таксама міжнародна прызнаныя стандарты ў галіне правоў чалавека, правоў супрацоўнікаў і этычнага вядзення бізнесу» — гаворыцца ў заяве.

Yara уважліва сочыць за сітуацыяй у Беларусі, ацэньвае рызыкі для свайго бізнесу, сітуацыю з супрацоўнікамі БКК і «Беларуськалія», а таксама становішча ў Беларусі ў цэлым.

У заяве гаворыцца, што прадстаўнікі кампаніі падчас дыялогу з беларускімі партнёрам выказалі заклапочанасць становішчам спраў у Беларуси, пацікавіліся станам здароўя супрацоўнікаў.

«Мы чакаем, што з працоўнымі абыходзяцца добра і ў адпаведнасці з Кодэксам паводзін дзелавых партнёраў Yara», — напісана ў заяве.

Yara паведамляе, што да ведама кампаніі даведзеная інфармацыя пра шэрагу праблем. Усе пытанні падымаюцца ў дыялогу з беларускімі партнёрамі.

Пакуль у кампаніі мяркуюць, што працяг цеснага дыялогу з БКК і «Беларуськаліем» можа аказаць найбольш станоўчы ўплыў.

Працоўныя «Беларуськалія» спрабавалі арганізаваць забастоўку ў сярэдзіне жніўня. Шэраг чальцоў стачкама ўжо звольненыя з працы, альбо пасля ціску сілавікоў выехалі за межы краіны. Некаторыя з актывістаў падвергнутыя адміністрацыйнаму арышту за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. На мінулым тыдні суд прызнаў страйк незаконным. Учора пракуратура заявіла, што ацэньвае памер шкоды, нанесенай «Беларуськалію» забастоўкай, з тым каб затым разгледзець пытанне прад'яўлення пазоваў па яго кампенсацыі.

Кампанія Yara валодае магутнасцямі для вытворчасці азотных угнаенняў. Калійныя ўгнаенні яна закупляе для вытворчасці змешаных.

Паводле REFORM.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: