“Навагодні падарунак” беларусам: будзе чарговы скачок коштаў

У Падатковы кодэкс унесеныя змены, паводле якіх вырастуць стаўкі акцызаў на алкаголь, папяросы і паліва. У выніку павысяцца кошты і ў раздробным гандлі.



Стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва з 1 студзеня 2013 г. пабольшаюць у сярэднім на 20 %.


Павысяцца стаўкі акцызаў на віно (33 %), на піва (12 %), спірт (34 %) ды іншыя віды алкагольнай прадукцыі.


Яшчэ больш вырастуць акцызы, а значыць, і кошты на тытунёвыя вырабы. Паводле новых нормаў, стаўкі акцызаў на цыгарэты павысяцца ў 1,5–3,5 разу.


belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: