Названы пасол брэнда

Упершыню ў Беларусі праходзіць конкурс бартэндэраў на званне пасла брэнда — «Бульбашъ. Амбасадар брэнда»

 

6 снежня ў «DoubleTree by Hilton» прайшоў паўфінал конкурсу бартэндэраў «Бульбашъ. Амбасадар брэнда», у якім прынялі ўдзел прафесіяналы з усёй краіны. Унікальнасць конкурсу складаецца ў магчымасці не толькі атрымаць каштоўныя прызы, але і здабыць статус, які дазваляе ўплываць на культуру піцця падчас сумеснай працы з брэндам нацыянальнага маштабу. Акрамя таго, амбасадар будзе прадстаўляць ААТ «Завод Бульбашъ» як унутры краіны, так і за яе межамі. Запрошаным міжнародным суддзёй у конкурсе выступае адзін з найлепшых бармэнаў Расіі — Яўген Шашын. 

Мерапрыемства прымеркаванае да выхаду новага прадукту Clubber by Bulbash®, які, дзякуючы сваім смакавым асаблівасцям, з'яўляецца ідэальным інгрэдыентам для кактэйляў.


Конкурс складаецца з некалькіх этапаў: напісанне тэсту на веданне прадукту і міксалогіі, творчае заданне і фінальны аўтарскі кактэйль, які ацэніць журы. Бартэндэры змогуць праявіць сябе не толькі з прафесійнага боку, але і пакажуць камунікатыўныя здольнасці і харызму, неабходныя для пасла брэнда. Таму пасля абвяшчэння фіналістаў, кожны шчасліўчык павінен прыдумаць унікальны і сучасны рытуал ужывання гарэлкі. Магчыма, адзін з іх стане новай традыцыяй. За творчасцю фіналістаў можна будзе сачыць па хэштэгу #бульбашъ_амбасадар, #ритуалбульбашъ у сацыяльных сетках Facebook і Instagram, пачынаючы ўжо з 8 снежня.

«Ідучы ў нагу з часам, брэнд Бульбашъ® імкнецца гаварыць з сучаснымі беларусамі на адной мове, — адзначае начальнік аддзела стратэгічнага маркетынгу Таццяна Мазурчык. — У будучыні яму ў гэтым дапаможа супрацоўніцтва з чалавекам, які падзяляе каштоўнасці брэнда, — бартэндэрам, які стане амбасадарам і разам з кампаніяй будзе вырашаць важныя і цікавыя задачы. За апошнія некалькі гадоў бармэнская культура ў Беларусі дасягнула пэўнага ўзроўню: адкрываюцца новыя ўстановы, заваёўваюцца міжнародныя прэміі, узыходзяць лакальныя зоркі. Аднак для беларускіх бартэндэраў існуе «столь» прафесійнага росту. Прадстаўляць інтарэсы пастаўшчыка або вытворцы, быць паслом брэнда — гэта ўнікальная магчымасць для бармэна. У Беларусі адсутнічае вялікая колькасць алкагольных брэндаў міжнароднага ўзроўню. Адным з выключэнняў з'яўляецца ААТ «Завод Бульбашъ» з доляй экспарту ў аб'ёме продажаў каля 38%. У 2016 годзе кампанія заняла 5 месца ў свеце сярод самых хуткарослых гарэлачных брэндаў.

Ужо з пачатку 2018 года амбасадар пачне працу з заводам як унутры краіны, так і за яе межамі.

Паводле прэс-рэлізу



Каментаваць