Некаторыя кітайскія кампаніі могуць адмовіцца супрацоўнічаць з Беларуссю

Асобным тэзісам эксперты вылучаюць тое, што Кітай павінен прымаць рашэнне аб далейшым супрацоўніцтве з Беларуссю пасля кансультацый з Крамлём з-за працяглага расійскага ўплыву на Беларусь.
Сёння выданне South China Morning Post апублікавала меркаванне экспертаў аб кітайска -беларуских адносінах. Дацэнт кафедры міжнародных адносін Усходне-Кітайскага педагагічнага універсітэта Чжан Сінь распавёў аб адносінах дзвюх краін за апошняе дзесяцігоддзе і заявіў, што абодва бакі, верагодна, будуць паглыбляць супрацоўніцтва ў такіх галінах, як ваенная прамысловасць, 5G, хімічныя ўгнаенні і энергетыка.

Аднак, на яго думку, санкцыі ЕС могуць закрануць кітайскія кампаніі, якія працуюць у Беларусі. Таксама некаторыя кітайскія кампаніі будуць адмаўляцца працаваць у Беларусі, так як многія з іх разлічвалі выйсці на заходнееўрапейскі рынак праз беларускі. З-за санкцый гэта немагчыма, а значыць каштоўнасць Беларусі як партнёра падае.

Асобным тэзісам эксперты вылучаюць тое, што Кітай павінен прымаць рашэнне аб далейшым супрацоўніцтве з Беларуссю пасля кансультацый з Крамлём з-за працяглага расійскага ўплыву на Беларусь.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: