Нігерыйцы зноў не прыляцелі

Дэлегацыя дзелавых кругоў Нігерыі зноў не прыляцела ў Мінск, паведамілі БелаПАН у сталічным аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.



«Паехалі сустракаць у аэрапорт, але дэлегацыя па невядомых прычынах не прыбыла», — сказаў прадстаўнік аддзялення БелГПП.
 
 
Такім чынам, візіт нігерыйцаў сарваўся ў трэці раз. Першапачаткова ён планаваўся ў канцы ліпеня.
Дэлегацыю павінен быў узначаліць дырэктар аддзела фінансаў і паставак Гандлёва-прамысловай, горназдабыўнай, сельскагаспадарчай палаты штата Кана Учэ Чыбузар.
 
 
«Мэтай візіту з`яўляецца наладжванне і развіццё кантактаў з беларускімі таваравытворцамі, а таксама наведванне беларускіх прадпрыемстваў. Асабліва значная цікавасць нігерыйскай дэлегацыі да прадпрыемстваў, занятых у сферах вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталявання і інструментаў, вытворчасці аўтамабіляў і матацыклаў, запчастак да аўтамабіляў і матацыклаў», — адзначалі напярэдадні візіту ў БелГПП.
 
 
15 жніўня ў БелГПП павінен быў адкрыцца бізнес-форум «Беларусь — Нігерыя» з удзелам прадстаўнікоў адміністрацыі СЭЗ «Мінск» і Мінгарвыканкама.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: