Nissan: Для з'яўлення ў Беларусі электрамабіляў патрэбная найперш воля ўрада

Для з'яўлення ў краіне электрамабіляў патрэбная найперш воля і падтрымка ўрада. Аб гэтым 25 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў кіруючы дырэктар бізнес-падраздзялення "Нісан Усход" Філіп Саяр.



"Як вы ведаеце, у шматлікіх еўрапейскіх рэгіёнах, дзе цяпер прадаюцца электрычныя аўтамабілі і набіраюць усё большую папулярнасць, найперш існуе падтрымка з боку ўрада неабходных для электрамабіляў мерапрыемстваў, і гэта з'яўляецца адной з прычын, чаму такія аўтамабілі набіраюць папулярнасць", — адзначыў Філіп Саяр


Паводле яго слоў, Nissan з'яўляецца лідарам у гэтым кірунку, у канцэрна ёсць "выдатны электрамабіль LEAF". Разам з тым дырэктар бізнес-падраздзялення "Нісан Усход" звярнуў увагу, што такія пытанні пастаянна абмяркоўваюцца на ўрадавым узроўні. 



"Пры гэтым меры, якія стымулююць з'яўленне электрамабіляў, павінны быць не часовымі, а пастаяннымі. На сённяшні дзень гэта пакуль зусім не так", — адзначыў прадстаўнік Nissan. 



Ён падкрэсліў, што для вываду электрамабіляў на рынак у краіне павінна быць створана неабходная інфраструктура, у тым ліку станцыі падзарадкі па ўсёй краіне, каб на электрамабілях можна было свабодна перамяшчацца. Акрамя таго, патрэбны навучаныя людзі, якія могуць працаваць з такімі аўтамабілямі, абслугоўваць і рамантаваць іх. 


ак што мы гатовыя выводзіць на рынак электрычныя аўтамабілі, мы гатовыя гэта рабіць, але на сённяшні дзень мы не можам гэта рабіць, да таго часу, пакуль у нас не будзе абсалютна выразнае бачанне на будучыню", — падкрэсліў прадстаўнік Nissan.

 

БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: