Па выніках 2015 года Нацбанк прагназуе інфляцыю 15-18%

Да канца года кошты на спажывецкія тавары таксама ўзрастуць на 15-18%.



ej.by


Такі прагноз даў намеснік старшыні Нацбанка Дзмітрый Калечыц на канферэнцыі "Эканоміка Беларусі: зноў перад выбарам".

Ён адзначыў, што інфляцыя ў гадавым вымярэнні паменшылася з 17% да 12% у трэцім квартале, піша БелаПАН.

Нацбанк імкнецца абмяжоўваць інфляцыйныя працэсы пры дапамозе кіравання шырокай грашовай масай. Ен адзначыў: тэмпы росту грашовых агрэгатаў меншыя за прагнозныя, што гэта спрыяе запаволення інфляцыйных працэсаў у Беларусі.

Палітыка Нацыянальнага банка ў гэтым годзе павінна прывесці таксама да забеспячэнні збалансаванасці паказчыкаў плацежнага балансу і рынку валют. Блізкім да нормы намеснік старшыні Нацбанка назваў узровень дэфіцыту рахунку бягучых аперацый (2-2,5% ВУП).

Збалансаваць плацёжны баланс атрымалася за кошт абмежавання ўнутранага попыту. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: