Пад пагрозай санкцый Алексін перапісаў бізнес на сыноў

Аляксей Алексін на фоне магчымых санкцый з боку ЕС перадаў долі ў кампаніях «Энерга-Оіл» і «Белнафтагаз» сваім дзецям — Дзмітрыю і Віталю.


Інфармацыя размешчаная на сайце падкантрольнага Алексіну «МТБанка», перадае АФН.

Яшчэ да нядаўняга часу Аляксей Алексін валодаў 60% кампаніі «Энерга-Оіл», а яго жонка — 40%. Цяпер кампаніяй валодаюць Іна Алексіна(20%), а таксама яе сыны Віталь Алексін (40%) і Дзмітрый Алексін (40%).

Аналагічным чынам зроблена пераразмеркаванне доляў у «Белнафтагазе».

Аляксей Алексін лічыцца адным з набліжаных да Лукашэнкі бізнесоўцаў. Пасля таго, як у краіне адміністрацыйна былі «зведзеныя» гандлёвыя шапікі, якія трымалі ІПшнікі на прыпынках грамадскага транспарту, Алексін пачаў пашырэнне сеткі «Табакерак», — такіх жа шапікаў, якія раней выклікалі незадаволенасць уладаў. Шмат хто пабачыў у гэтым «рэйдарскі» перадзел рынку на карысць блізкага да ўлады бізнесоўца, дый сама назва «Табакерка» шмат у каго выклікала негатыўныя эмоцыі.

Багата хто здзівіўся, што Алексін не трапіў у трэці санкцыйны спіс ЕС. Але ў хуткім часе ў ЕС плануюць прыняць чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да Лукашэнкі і яго паплечнікаў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: