«Падаражэе амаль усё». Беларусы ў лютым пабачаць новыя цэны ў аптэках

Аптэчныя сеткі рыхтуюцца да падаражання лекаў і медвырабаў з лютага. Падаражэнне складзе каля 10%. «Падаражэе амаль усе», — сказалі FINANCE.TUT.BY у адной з аптэчных сетак.

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Прадстаўнікі яшчэ двух аптэчных сетак таксама кажуць пра тое, што з-за павышэння стаўкі ПДВ вырастуць цэны на большасць пазіцый.

Некаторыя ўдзельнікі рынку рэкамендуюць тым, у каго хранічныя захворванні і трэба пастаянна прымаць прэпараты, купіць іх у студзені да падаражання. Дык што і чаму павінна падаражэць ўжо з наступнага месяца?

З 1 студзеня чыноўнікі паднялі стаўкі падатку на дабаўленую вартасць на ўвоз і продаж лекаў і медыцынскіх вырабаў. З гэтага месяца тыя партыі тавару, якія ўвозяць у краіну, павінны абкладацца ПДВ у 10%, а на ўвезеныя да гэтага года лекі і медвырабы трэба перагледзець кошты да 1 лютага. Аптэчныя сеткі распавядаюць, што маюць намер «цягнуць да апошняга» з павышэннем коштаў, гэта значыць да пачатку лютага. «Гэта лагічна, навошта спяшацца павышаць цэны з-за ПДВ, калі ёсць магчымасць пакуль гэта не рабіць», — распавялі ў адной з аптэчных сетак.

Удзельнікі рынка кажуць, што падаражэе большасць лекаў і медвырабаў.

Падаражэе амаль усе. З лекаў да гэтага года ад выплаты ПДВ вызваляліся амаль усе пазіцыі. Увазны ПДВ не выплачвалі за рэдкім выключэннем. З тысячы найменняў было адно лякарства, якое не вызвалялася, — распавёў топ-менеджар адной з аптэчных сетак. — Вырастуць цэны рана ці позна на ўсе лекавыя сродкі. А ўжо з 1 лютага павінны прывесці ўсе цэны на рэшткі лекавых сродкаў у адпаведнасць з новым Падатковым кодэксам. Калі раней лекі каштавала ў розніцы 1 рубель, то цяпер будзе па 1,1 рубля.

Згодна з прынятым законам, з 1 студзеня на лекавыя сродкі і медыцынскія вырабы ўводзіцца ПДВ у памеры 10%. У тым ліку і на некаторыя дзіцячыя тавары аптэчнага асартыменту стаўка ПДВ павышаецца з 10% да 20%, — удакладнілі ў прэс-службе холдынгу «Аптэка груп».

У холдынгу адзначаюць, што «прыняты закон прадугледжвае магчымасць для рознічных аптэчных сетак на працягу месяца, да 1 лютага, распрадаваць закупленыя да 1 студзеня партыі тавараў без прымянення ПДВ, — сказалі ў прэс-службе «Аптэка груп». — Новыя пастаўкі з 1 студзеня праходзяць з ужываннем ПДВ. З улікам наяўных рэшткаў у сетцы, мы мяркуем, што на працягу студзеня мы распрададзім большую частку рэшткаў старых паступленняў. І да 1 лютага прывядзем усе кошты ў адпаведнасць з новай нормай.

У астатнім сістэма цэнаўтварэння на фармрынку не змянілася, кажуць у «Аптэка груп».

— Кошты на лекавыя тавары і медвырабы ў Беларусі фарміруюцца строга на падставе ўказа № 366. Ён абмяжоўвае прымяненне аптовых і рознічных надбавак па рэгрэсіўнай шкале — чым вышэйшая адпускная цана, тым ніжэй павінна быць надбаўка.

Многія аптэчныя сеткі маюць намер падняць цэны на лекі ў межах 10%.

Калі хтосьці знойдзе рэзервы і знізіць нацэнку, каб канчатковая цана знізілася, можа быць, у іх лекі не падаражэюць, а калі і падаражэюць, то менш чым на 10%. Але не думаю, што гэта будзе агульнапрынятай практыкай. Думаю, што большасць дадасць 10% ПДВ да бягучай цаны, — распавёў топ-менеджэр адной з аптэчных сетак.

Аптэчныя сеткі прагназуюць, што з-за росту коштаў некаторыя пакупнікі пяройдуць на больш танныя аналагі лекаў. «Людзі будуць, магчыма, старацца купляць лекі блістарамі, калі не патрэбная ўпакоўка, — мяркуюць у адной з сетак. — Тым, у каго хранічныя захворванні і трэба пастаянна прымаць лекі, ёсць сэнс закупіцца імі ў студзені па старых коштах». 

Ці падаражэюць беларускія лекі? І ці вырастуць цэны на паслугі медцэнтраў?

Гаворка ідзе пра падаражанне не толькі імпартных лекаў. Таму што ў многіх беларускіх леках ёсць замежныя кампаненты, на якія таксама павысілі ПДВ, і цэны  таксама вырастуць і на іх.

Прычым з 1 студзеня ўвазная стаўка ПДВ на сыравіну і камплектуючыя вырасла да 20%, а раней яны вызваляліся ад ПДВ.

Удзельнікі рынку прагназуюць, што таксама вырастуць і цэны на паслугі медцэнтраў. На тыя, пры выкананні якіх выкарыстоўваюць лекі, імпартную сыравіну і камплектуючыя.

Паводле finance.tut.by. Пераклад НЧ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: