Падатковая хоча абавязаць кур'ераў паведамляць пра ўсе дарагія набыткі іх кліентаў

У Беларусі могуць абавязаць кур'ерскія службы прадстаўляць інфармацыю пра ўсе буйныя набыткі насельніцтва.

Фота: freepik.com

Такую прапанова сёння, 31 снежня, агучыў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка на выніковай калегіі міністэрства.

Гэткія новаўвядзенні падаткавікі хочуць патлумачыць клопатам пра абарону пакупнікоў, а таксама тым, каб не дапусціць ухіленняў ад выплаты падаткаў нядобрасумленнымі прадпрымальнікамі. Пра гэта FINANCE.TUT.BY паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах.

Кіраванню арганізацыі кантрольнай дзейнасці мэтазгодна прапрацаваць пытанне аб тым, каб на пастаяннай аснове атрымліваць ад кур'ерскіх службаў інфармацыю пра ўсе буйныя сумы грошай, якія яны атрымліваюць ад пакупнікоў за дастаўленыя ім тавары, адзначыў Сяргей Налівайка. 

Па словах міністра, некаторыя прадпрымальнікі пры дапамозе анлайн-гандлю ўхіляюцца ад выплаты падаткаў. Адзін з апошніх прыкладаў — сталічная кампанія, што праз інтэрнэт гандлявала мабільнымі тэлефонамі і дастаўляла іх праз кур'ераў у рэгіёны. Падаткавікі выйшлі на гэтую кампанію па скарзе пакупніка, якому не выдалі гарантыйны сертыфікат. Як высветлілася, кампанія ўхілялася ад выплаты падаткаў.

Паводле finance.tut.by

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: