Падатковая назвала 10 найбуйнейшых плацельшчыкаў Мінска ў першым квартале. І гэта не «флагманы прамысловасці»

Падатковая інспекцыя МПЗ Мінску назвала першую дзясятку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў сталіцы ў першым квартале.


Усяго за студзень-сакавік у кансалідаваны бюджэт Мінска паступіла 3,585 млрд. рублёў. На долю першай дзясяткі прыпала амаль траціна сродкаў, паведамляе REFORM.by са спасылкай на «Мінск-Навіны».

Топ-10 сталічных падаткаплацельшчыкаў выглядае так:

  • «Газпром трансгаз Беларусь»,
  • «Тытунь-Інвест»,
  • «Слаўнафтахім»,
  • «Мінскэнерга»,
  • «Беларуская нафтавая кампанія»,
  • «Мабільныя Тэлесістэмы»,
  • «Мінскі завод вінаградных вінаў»,
  • «МІНСК КРЫШТАЛЬ» — кіруючая кампанія холдынга «Мінск Крышталь груп»,
  • «Новая нафтавая кампанія»,
  • «А1».

Паказальна, што сярод першай дзясяткі падаткаплацельшчыкаў няма «флагманаў беларускай прамысловасці»: МТЗ; МАЗа; МЗКЦ і іншых заводаў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: