Падзенне эканомікі РБ у 3-м квартале склала 4,4%

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі ажыццявіў другую ацэнку ВУП за III квартал 2015 года трыма метадамі (вытворчым метадам, метадам выкарыстання даходаў і метадам фарміравання ВУП па крыніцах даходаў).



У адпаведнасці з другой ацэнкай аб’ём ВУП у III квартале 2015 склаў 239,3 трлн. рублёў і ўпаў на 4,4% да ўзроўню III квартала 2014года. Індэкс-дэфлятар ВУП у III квартале 2015 года па адносінах да аналагічнага перыяду 2014 года склаў 113,6%.

Згодна з другой ацэнкі, падзенне ВУП Беларусі ў 1-м квартале бягучага года склала 2,1%, у 2-м квартале — 4,5%.

Паводле першай ацэнкі, падзенне ВУП за 11 месяцаў 2015 года склала 3,9%.

АФН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: