Паглядзіце, які будынак хоча пабудаваць сабе Мінюст

У адным з карпусоў плануюць сабраць аддзелы прымусовага выканання.
minsknews.by

minsknews.by

Міністэрства юстыцыі плануе пабудаваць комплекс з некалькіх будынкаў і збудаванняў на ўчастку, які прымыкае да новай развязкі на 1-м кальцы — пр. Дзяржынскага. Перадпраектныя прапрацоўкі новых аб'ектаў разгледзелі на гарадскім архітэктурна-горадабудаўнічым савеце, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Тут запланавана будаўніцтва корпуса для аддзелаў прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі, якія пакуль размяшчаюцца ў розных раёнах горада. А таксама падземны паркінг, спартыўны аб'ект, гаспадарчая зона з яшчэ адным невялікім будынкам, гаражом і крытай паркоўкай для канфіскаванага транспарту.

У перспектыве сюды можа перабрацца і само міністэрства, з гэтай мэтай праектам прадугледжана магчымасць узвядзення дадатковага корпуса.

Нагадаем, што ў красавіку гэтага года ў Мінску адкрыўся новы будынак Вярхоўнага суда, каштарысны кошт якога склала каля 77 мільёнаў долараў.

Чытайце таксама: Бляск і беднасць беларускай Феміды

Пры гэтым старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала назваў міфамі размовы пра дарагі будынак.

Скандал вакол новага будынка суда разгарэўся яшчэ на стадыі будаўніцтва. Асаблівае абурэнне выклікаў той факт, што толькі герб і надпіс для фасада абышліся больш чым у 112 тысяч долараў у эквіваленце.

Паводле gazetaby.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!