Палац у Снове прадалі больш чым за 750 тысяч рублёў

Палац-сядзіба Рдултоўскіх у Снове (Нясвіжскі раён) прададзены праз аўкцыён больш чым за 751,4 тыс. рублёў.
Фота: «Планета Беларусь»

Фота: «Планета Беларусь»

Новы ўласнік плануе выкарыстаць аб'ект для турыстычна-забаўляльных мэт, паведамляюць улады Мінскай вобласці.

Раней палац выстаўлялі па цане прыкладна ўдвая большай за тую, за якую ён прададзены цяпер.

Палац быў пабудаваны ў XIX стагоддзі. Унутры палацавага комплекса неаднаразова рабілі перапланіроўку. Але лічыцца, што фасад захаваўся ў першапачатковым выглядзе. У міжваенны час, калі Сноў быў тэрыторыяй Польшчы, палацам валодалі польскія памежныя органы, выкарыстоўваючы яго пад кантору і афіцэрскае жыллё. Затым ён перайшоў да савецкіх сілавых структур, а пазней — да беларускіх.

officelife.media

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: