Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні праект бюджэту на 2015 год

Праект рэспубліканскага бюджэту на 2015 год прыняты дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 17 снежня.



Як адзначыла старшыня парламенцкай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна, на наступны год "сфарміраваны рэалістычны бюджэт" з улікам сітуацыі, у якой даводзіцца цяпер працаваць эканоміцы. "Гэты дакумент — вынік палітычных, эканамічных і сацыяльных кампрамісаў", — падкрэсліла яна. 
 

Агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту прагназуецца ў 252 трлн. 896,6 млрд. рублёў, ці 29,7% да ВУП. 


Даходы рэспубліканскага бюджэту, згодна з праектам, прадугледжваюцца ў 156 трлн. 717,4 млрд. рублёў, ці з ростам да чаканага выканання бюджэту 2014 года на 27,4%. 


Расходы кансалідаванага бюджэту прагназуюцца ў 237 трлн. 902,6 млрд. рублёў, ці 27,9% да ВУП.


Расходы рэспубліканскага бюджэту згодна з праектам складуць 141 трлн. 15,9 млрд. рублёў, ці з ростам да чаканага выканання бюджэту 2014 года на 12,4%. 


На 2015 год фарміраванне праекта рэспубліканскага бюджэту праведзена з прафіцытам 15 трлн. 701,5 млрд. рублёў. 


Пры падрыхтоўцы да разгляду праекта бюджэту ў другім чытанні папраўкі не ўносіліся.
 
 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: