Палякаў папярэджваюць аб «беларускай арміі» гастарбайтараў

Галоўнай прычынай працоўнай міграцыі з Беларусі ў Польшчу называюцца грошы: пры супастаўным кошце жыцця польскія зарплаты ў 3-4 разы вышэйшыя за беларускія, піша «Еўрарадыё».

Пункт пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы / Polsha24.com

У польскай газеце Rzeczpospolita выйшаў артыкул аб працоўнай міграцыі з Беларусі, які папярэджвае палякаў аб нашэсці беларускіх гастарбайтараў. Загаловак матэрыялу абвяшчае: "Увага, палякі! Беларускае войска набліжаецца".

Аўтар артыкула піша, што раней у Польшчу на ​​працу ехалі ў асноўным нізкакваліфікаваныя беларускія работнікі. А цяпер у суседнюю краіну з Беларусі перабіраюцца лекары, выкладчыкі і навукоўцы.

"За апошнія 2-3 гады лік агенцтваў па працаўладкаванні, якія атрымалі дазвол Міністэрства замежных спраў Беларусі на набор персаналу для працы ў Польшчы, павялічыўся ў некалькі разоў. У цяперашні час зарэгістравана больш за 50 такіх кампаній, якія працуюць па ўсёй Беларусі і займаюцца найманнем супрацоўнікаў для польскіх работадаўцаў", — гаворыцца ў артыкуле.

Галоўнай прычынай працоўнай міграцыі з Беларусі ў Польшчу называюцца грошы: пры супастаўным кошце жыцця польскія зарплаты ў 3-4 разы вышэйшыя за беларускія. Акрамя таго, сярод найбліжэйшых заходніх краін беларусы выбіраюць Польшчу з-за мовы: польскую мову беларусу вывучыць нашмат лягчэй, чым, напрыклад, літоўскую, латвійскую ці эстонскую.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!