«
За год, да прыкладу, адгружана "Мерапенема", "Атракурыума" і "Цефтрыаксона" ў аб'ёме больш за 7-гадовую патрэбу, "Парацетамола" і "Азітраміціна" — больш за 4-гадовую і г. д.», — распавёў Казакевіч. Яго цытуе афіцыйны telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
«Нягледзячы на цэлы шэраг негатыўных фактараў, у 2020 годзе ўдалося рэалізаваць галоўную задачу фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі — забяспечыць ахову здароўя неабходнымі лекавымі сродкамі», — падкрэсліў кіраўнік холдынга.
«Аддаючы безумоўны прыярытэт патрэбам айчыннай аховы здароўя, беларускія вытворцы працягваюць планамерна нарошчваць экспарт. У 2020 годзе пастаўлена на экспарт беларускіх лекаў на суму $199,05 млн. з тэмпам росту 108,2%», — дадаў ён.
«Беларускія вытворцы актыўна асвойваюць вытворчасць прэпаратаў аналагаў замежных лекаў. Удзельная вага такіх аналагаў у аб'ёме паставак на беларускі рынак толькі па арганізацыях холдынга ў 2020 годзе склала 60%», — адзначыў Казакевіч.
У цэлым за 2020 год аб'ём беларускага фармацэўтычнага рынку склаў каля $900 млн., або каля 400 млн. умоўных упаковак.
interfax.by