Першы энергаблок БелАЭС выведзены на 100 % магутнасці

Увечары ў аўторак 12 студзеня першы энергаблок быў выведзены на 100% магутнасці.


Гэта адбылося а 19:57, паведамляе REFORM.by са спасылкай на прэс-службу Мінэнерга.

Цеплавая магутнасць блока складае 3200 МВт, а электрычная — 1170 МВт. Далейшыя статычныя і дынамічныя выпрабаванняў у рамках доследна-прамысловай эксплуатацыі працягнуцца на намінальнай магутнасці рэактара.

На працягу 15 сутак пасля іх завяршэння плануецца правесці комплекснае апрабаванне абсталявання і сістэм энергаблока на намінальнай магутнасці. Пасля апрабавання энергаблок будзе здавацца ў прамысловую эксплуатацыю.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: