Піцца за 20 мільёнаў долараў

Сем гадоў таму, 22 мая 2010 года, адбылася першая камерцыйная транзакцыя з выкарыстаннем крыптаграфічнай валюты Bitcoin.
Тая самая піцца. https://en.bitcoin.it

Тая самая піцца. https://en.bitcoin.it

Праграміст Ласло Ханеч (Laszlo Hanyecz) замовіў дзве піццы агульным коштам 41 долар, заплаціўшы за іх 10 000 біткойнаў. На сёння такую колькасць біткойнаў можна было б прадаць больш чым за  дваццаць мільёнаў долараў.

Крыптаграфічныя валюты і тэхналогію blockchain, якая ляжыць у іх падмурку, некаторыя даследчыкі лічаць тэхналагічнай рэвалюцыяй, параўнальнай па ўплыве з вынаходніцтвам персанальных камп’ютэраў, інтэрнэту і сацыяльных сетак.

Менавіта таму 22 мая (гэтак званы “дзень біткойн-піццы”) лічыцца значнай датай — аналагічнай адсылцы першага радыёпаведамлення ці емэйла.

Крыптаграфічныя валюты не рэгулюцца дзяржавай ці нейкай іншай інстытуцыяй, забяспечваюць ананімнасць удзельнікаў, хуткасць і дакладнасць транзакцый. З чыста тэхнічнага пункту гледжання, менавіта такі фармат адпавядае патрэбам рынкавай лічбавай эканомікі.

Але на шляху інтэграцыі з традыцыйнымі фінансавымі інструментамі і эканомікай ёсць шмат перашкод. Ці не галоўная — міжнародныя і нацыянальныя законы супраць “адмывання грошай”, якія наўпрост патрабуюць кантролю над фінансавымі разлікамі і абавязковай ідэнтыфікацыі іх удзельнікаў. Менавіта таму абмен біткойнаў на рэальныя тавары ці традыцыйныя валюты ў большасці краін з’яўляецца пакуль рызыкоўнай аперацыяй.

Тым не менш, развіццё сістэмы крыптаграфічных валют адбываецца імклівымі тэмпамі. У Японіі з красавіка 2017 года біткойн прызнаны законным плацёжным сродкам. Усё больш урадавых устаноў і карпарацый укладаюцца ў даследванні ў гэтай галіне, зацікаўленыя патэнцыялам тэхналогіі.

На тле гэтых навін адбываецца імклівы рост курса біткойна  У траўні 2017 году ён ставіць гістарычныя рэкорды — болей 2000 долараў ЗША за адзінку BTC. Такім чынам, віртуальныя грошы, заплочаныя калісьці за дзве піццы, сёння каштуюць у эквіваленце больш за дваццаць мільёнаў долараў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: