Польскі еўрадэпутат дамагаецца санкцый ЕС адносна беларускага цэменту

Дэпутат Еўрапарламента Адам Ярубас (Польская сялянская партыя) мае намер дамагчыся ўвядзення санкцый супраць беларускай цэментнай галіны.


У яго запыце, апублікаваным на сайце Еўрапарламента, гаворыцца, што 24 чэрвеня 2021 года ЕС прыняў чарговыя эканамічныя санкцыі па Беларусі. Яны тычыліся калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў і іншых галін, але не закранулі цэмент, піша Officelife.media.

Ярубас адзначае, што беларуская цэментная галіна на 100% кантралюецца дзяржавай, а таму, як ён лічыць, гэтую галіну трэба дадаць у спіс сектаральных санкцый.

Як паведамлялася, сектаральныя санкцыі Еўрасаюза забаранілі пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў, многіх відаў калійных угнаенняў (але не ўсіх), сыравіны для цыгарэт і гэтак далей. Аднак яны не тычацца ўжо заключаных гадавых кантрактаў, а таму іх эфект можа сказацца напачатку наступнага года.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: